У Крымінальным кодэксе Беларусі з'явіцца артыкул за дыскрэдытацыю войска

У Беларусі ўвядуць смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве. Такія змены прадугледжаныя ў законапраекце "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які Палата прадстаўнікоў прыняла 7 снежня ў першым чытанні.

Смяротнае пакаранне, у адпаведнасці з праектам, можа быць ужытае да "службовых асоб або вайскоўцаў, якія здрадзілі дзяржаве". Мера ўводзіцца, як заяўляюць, дзеля "стрымвальнага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы".

Таксама ў Крыміналным кодэксе ўводзіцца адказнасць за дыскрэдытацыю войска ды сілавых структур і прапаганду тэрарызму.

Законапраект яшчэ будзе разглядацца ў другім чытанні.

Дарэчы, у РФ крымінальная адказнасць за "фэйкі" аб расійскім войску была ўведзеная пасля пачатку вайны супраць Украіны ў лютым 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.