У Крыме забаранілі феерверкі
Крымскае ўпраўленне МНС заклікае турыстаў і жыхароў рэгіёна ўстрымацца ад выкарыстання піратэхнікі ў сувязі з надзвычай высокай пажарнай небяспекай. Выратавальнікі папярэдзілі ўсіх кіраўнікоў бараў і рэстаранаў, якіх у Крыме налічваецца больш за 500, пра забарону выкарыстання піратэхнікі ў пажаранебяспечны перыяд.
Супрацоўнікі дзяржнагляду праводзяць рэйды для выяўлення грамадзян, якія выкарыстоўваюць піратэхнічную прадукцыю, піша "Обозреватель".