У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка

У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка

Каля Навафёдараўкі ў акупаваным Крыме прагрымелі некалькі выбухаў, паведамляе hromadske.ua. Яны адбыліся каля вайсковага аэрадрома.

Факт выбухаў на аэрадроме ў Сакскім раёне пацвердзіў прадстаўнік акупацыйных уладаў Крыма Алег Кручкоў. "Пакуль магу пацвердзіць толькі сам факт некалькіх выбухаў у раёне Навафёдараўкі. Прашу ўсіх пачакаць афіцыйных паведамленняў і не пладзіць версіі", — напісаў ён.

Кіраўніца Сакскага раёна Вікторыя Казьмірава, як перадае Бі-Бі-Сі, пацвердзіла, што выбухі адбыліся менавіта на аэрадроме: "У нас аэрадром выбухае. Выбухі на аэрадроме. Тут усе шыбы павыбівала".

Паводле звестак відавочцаў, адбылося каля дзесяці выбухаў. 

У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка
Выбухі на вайсковым аэрадроме ў Крыме
У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка
Выбухі на вайсковым аэрадроме ў Крыме
У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі