У кругасветку на бамбукавых роварах? Праз студыю Еўрарадыё!

У кругасветку на бамбукавых роварах? Праз студыю Еўрарадыё!

Двое сяброў і прафесійных вандроўнікаў з Санкт-Пецярбурга вырашылі адправіцца ў незвычайнае падарожжа на вырабленых па адмысловай замове бамбукавых роварах. За тры гады мужчыны плануюць праехаць амаль сто тысяч кіламетраў, пабываць у дзясятках краін Еўропы, Афрыкі, Азіі і іншых частак свету. Спыняцца яны плануюць, у тым ліку, каб скарыць некалькі гор, напрыклад, найвышэйшую кропку Афрыкі, гару Кіліманджара.

Чаму хлопцы вырашылі адправіцца ў такую цяжкую і доўгую дарогу? Як да гэта ставяцца іх родныя? Чаго яны баяцца, а чаго чакаюць? Ці сапраўды бамбукавыя ровары — надзейныя? Што трэба ведаць і што абавязкова браць з сабой у доўгую вандроўку? Ці рэальна зарабіць у дарозе хаця б нейкія грошы? На гэтыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з вандроўнікаў, Аляксандр Смагін.

 

Вандроўнік Аляксандр Смагін на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі