У крамаў "Дабраном" могуць забраць ліцэнзію на гандаль алкаголем і тытунём

Міністэрства гандлю пагражае гандлёвай сетцы "Дабраном" пазбавіць яе ліцэнзіі на гандаль алкаголем і тытунём. Прэтэнзіі ў  міністэрства ўзніклі з прычыны таго, што гандляры неаднаразова спазняліся расплачвацца з пастаўшчыкамі.

Як інфармуе прэс-служба ведамства, гандлёвая інспекцыя Мінгандлю правярала ЗАТ "Дабраном" у чэрвені-ліпені. Праверка выявіла, што сёлета сетка не раз мела пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць перад пастаўшчыкамі алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў. Напрыклад, з 1 красавіка па 15 чэрвеня пратэрмінаваная запазычанасць перад пастаўшчыкамі алкаголю і тытуню дасягала 13,8 млрд руб., або 26% ад агульнай пратэрмінаванай запазычанасці за пастаўленыя тавары.

Мінгандлю 7 ліпеня прыпыняў дзейнасць крамаў "Дабраном". Пасля гэтага кампанія расплацілася з пастаўшчыкамі.

Аднак Мінгандлю накіраваў звесткі пра неаднаразовую крэдыторскую запазычанасць "Дабранома" ў Мінскі райвыканкам. Гэты орган павінен вырашыць далейшы лёс ліцэнзіі "Дабранома" на гандаль алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі.

Фота: kurjer.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі