У крамах у Беларусі знікнуць цыгарэты на стэлажах над касамі

Сёлета ў крамах у Беларусі знікнуць цыгарэты на стэлажах над касамі. Замест іх там будзе размяшчацца толькі прайс з найменнямі тытунёвых вырабаў і цаной. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 ліпеня, калі набудуць сілу папраўкі ў антытытунёвы дэкрэт.

На сённяшні дзень у нашай краіне забароненая рэклама тытунёвых вырабаў і вызначаныя патрабаванні да іх упакоўкі, забаронены продаж тытунёвых вырабаў асобам да 18 гадоў і курэнне ў шэрагу грамадскіх месцаў. З ліпеня будзе забароненая імітацыя знешняга выгляду тытунёвых вырабаў і выкарыстанне іх найменняў пры вытворчасці тавараў, якія не з'яўляюцца тытунёвымі вырабамі. Мяркуецца, што папраўкі ў дэкрэт закрануць і электронныя цыгарэты, інфармуе БелаПАН.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі