У Кобрынскім раёне мужчына задушыў былую жонку і закапаў яе цела ў лесе
У Кобрынскім раёне мужчына задушыў былую жонку і закапаў яе цела ў лесе. Ён ужо прызнаўся ў здзейсненым, крымінальная справа распачатая па артыкуле "забойства" (ч. 1 арт. 139 КК).
Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, 4 лістапада ў кобрынскую міліцыю звярнулася 58-гадовая жанчына, якая паведаміла пра знікненне 28-гадовай дачкі. Высветлілася, што яна жыла ў раённым цэнтры ва ўласнай кватэры разам з былым мужам і трыма дзецьмі. Сям'я працягвала весці агульную гаспадарку. 30-гадовы мужчына спачатку казаў, што не ведае, дзе знаходзіцца яго былая жонка. Аднак пасля прызнаўся праваахоўнікам, што а 6-й гадзіне раніцы 3 лістапада ён задушыў жанчыну і вывез на аўтамабілі яе цела ў лес каля вёскі Лелікава.
Следчыя высвятляюць усе абставіны забойства. З'явілася відэа з месца, дзе было знойдзена цела забітай.