У Кобрыне на вуліцы невядомы зарэзаў жанчыну і параніў яе мужа

У Кобрыне на вуліцы невядомы зарэзаў жанчыну і параніў яе мужа

У Кобрыне на вуліцы невядомы зарэзаў жанчыну і параніў яе мужа. Трагічнае здарэнне адбылося 11 лютага каля 20:30. Як паведаміў “СБ. Беларусь сегодня” афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, 31-гадовая жыхарка Кобрына атрымала шматлікія нажавыя раненні і праз гадзіну памерла ў бальніцы, 39-гадовы мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане.

Падазраваны пакуль не затрыманы. На месцы дагэтуль працуе следча-аператыўная група, у тым ліку эксперты. Крымінальныя справы распачалі па артыкулах “Забойства” і “Замах на забойства двух асоб”.

Па інфармацыі СМІ, загінулая жанчына была цяжарная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі