У Клецку камунальная аварыя
У Клецку арганізавалі падвоз пітной вады / t.me/kleck_bel/
У Клецку ў апошні дзень студзеня здарылася аварыя на вадаправодзе. Колькі дакладна дамоў і жыхароў засталіся без вады, раённая газета не ўдакладняе.
Улады арганізавалі падвоз пітной вады на Савецкую вуліцу. Ідуць рамонтныя працы.
Падобныя аварыі здараюцца ўсё часцей. Інфраструктура патрабуе абнаўлення, а фінансаванне павялічваюць найперш сілавікам.