У Кітаі знік адзін з найбагацейшых людзей краіны

У Кітаі знік адзін з найбагацейшых людзей краіны

У Кітаі знік адзін з найбагацейшых людзей краіны — 48-гадовы бізнесмен Гуа Гуанчан. Ён не выходзіць на сувязь з учорашняга дня. У выніку, з-за адсутнасці кіраўніка быў прыпынены гандаль акцыямі буйной прыватнай кампаніі "Фасун".

Як піша часопіс "Forbes", не выключана, што бізнесмена затрымалі па падазрэнні ў дачыненні да карупцыйных злачынстваў. Аднак ніякай афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.

Вядома, што Гуа Гуанчан валодае прыблізна 6,9 млрд долараў. Апошнім часам ён актыўна купляў нерухомасць за мяжой.

Фота: forbes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі