Вы тут

У Кіеве затрыманы замежнік, які пагражаў узарваць бомбу ў аддзяленні банку

Затрыманага выводзяць з будынку / Reuters

У цэнтры Кіева затрыманы 32-гадовы грамадзянін Узбекістана Сухроб Карымаў, які пагражаў узарваць бомбу ў аддзяленні банку (да яго нагі быў прывязаны дрот, які цягнуўся ў партфель) і ўтрымліваў закладніцу. Падчас правядзення спецаперацыі ніхто не пацярпеў, выбуху не было, паведамляе hromadske.ua.

Сапёры правяраюць будынак. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "тэрарыстычны акт".

Як вядома, тэрарыст патрабаваў выступу ў жывым эфіры тэлеканалаў і яму такую магчымасць прадаставілі. Замежнік заявіў, што ўжо пяць гадоў жыве ва Украіне, крытычна выказаўся пра год прэзідэнцтва Уладзіміра Зяленскага. Таксама ён называў сябе... "Святым духам". Сілавікі кажуць пра "псіхічныя адхіленні" ў тэрарыста.

Тэрарыст і закладніца / Фота са старонкі ў Facebook Антона Герашчанкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.