У Кіеве падпалілі будынак тэлеканала "Інтэр" (фота, відэа)

У Кіеве падпалілі будынак тэлеканала "Інтэр" (фота, відэа)

Будынак тэлеканала "Інтэр" у Кіеве падпалілі невядомыя. Як піша УНІАН, група прыкладна з 20 чалавек прыйшла пад трохпавярховы будынак паставіла намёты і транспаранты "Інтэр — агент Крамля".

Потым людзі падпалілі шыны  і кінулі іх у будынак. Таксама яны кінулі туды дымавую шашку. У выніку часткова быў блакаваны рух транспарту на прылеглых вуліцах.

Прадстаўнікі "Інтэра" заявілі, што прычынай пажару стаў узброены напад і падпал. У выніку пажару была знішчаная тэлевізійная студыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі