У Кіеве падчас расійскага ракетнага ўдару загінулі тры чалавекі

Наступствы ракетнага ўдару ў Кіеве / t.me/censor_net
Наступствы ракетнага ўдару ў Кіеве / t.me/censor_net

23 лістапада ў Кіеве падчас расійскага ракетнага ўдару загінулі тры чалавекі. Сярод іх — 17-гадовая дзяўчына. Пацярпелі 11 чалавек, 10 з іх шпіталізаваны. Пра гэта паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

Расійскія ракеты патрапілі па 16 аб'ектах інфраструктуры, а таксама ў жылы дом у Вышгарадзе Кіеўскай вобласці. Ад ракетных удараў загінулі 6 чалавек, 36 атрымалі раненні.

Чарговы маштабны ракетны ўдар па інфраструктуры Украіны Расія нанесла ў дзень, калі Еўрапарламент прызнаў яе "спонсарам тэрарызму". У Харкаве, Мікалаеве, Адэсе, Львове цалкам знікла электрычнасць, у іншых гарадах, рэгіёнах — частковыя адключэнні. У некаторых раёнах няма вады і ацяплення. Была парушаная праца ўкраінскіх АЭС. Праблемы з электрычнасцю ўзніклі і ў суседняй Малдове.

Украінскія сілы супрацьпаветранай абароны збілі толькі частку ракет.

У Кіеве падчас расійскага ракетнага ўдару загінулі тры чалавекі
t.me/censor_net

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі