У Кіеве назвалі колькасць украінскіх байцоў, якія знаходзяцца ў палоне

Вайна ва Украіне / Reuters
Вайна ва Украіне / Reuters

У Кіеве назвалі колькасць украінскіх байцоў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне. Па словах украінскай упаўнаважанай пры прэзідэнце па забеспячэнні правоў абаронцаў Украіны Алены Вярбіцкай, гэта 3392 чалавекі (такія даныя атрыманыя ад расійскага боку). Яшчэ 15 тысяч чалавек, уключна з грамадзянскімі асобамі, лічацца зніклымі без вестак, заявіла яна rnd.de.

"Што менавіта з імі адбылося, мы не ведаем, — кажа Вярбіцкая. — Можа быць, яны таксама патрапілі ў лік ваеннапалонных; іх маглі гвалтоўна вывезці з акупаваных Расіяй тэрыторый; а можа, яны даўно забітыя... Для іх родных такая нявызначанасць асабліва невыносная".

Расія дагэтуль адмаўляецца пускаць дабрачынныя місіі Чырвонага Крыжа ў лагеры, у якіх утрымліваюцца ўкраінскія ваеннапалонныя. У Кіеве заяўляюць, што РФ сістэматычна парушае Жэнеўскую канвенцыю аб правах ваеннапалонных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі