Вы тут

У Кіеве мужчына пагражаў узарваць мост Метро. Яго затрымалі

Мост Метро ў Кіеве / Reuters

У Кіеве мужчына на аўтамабілі выехаў на мост Метро над Дняпром і пагражаў яго ўзарваць. Пры гэтым ён не выстаўляў ніякіх патрабаванняў. 

Мінёр узняў над сваім аўтамабілем вялікі дзяржаўны сцяг. Праваахоўнікі знялі мужчыну з дронаў, прычым адзін з беспілотнікаў ён збіў з карабіна. Пазней гэты карабін ён выкінуў.  

Да месца здарэння прыбылі бронетранспарцёры і снайперы, аднак агонь яны не адкрывалі.

Праз некалькі гадзін паліцыя здолела затрымаць меркаванага тэрарыста, перадае Громадське са словаў міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.

Кіраўнік кіеўскай паліцыі Андрэй Крышчэнка распавёў, што мужчына — крымчанін, былы вайсковец. Тры месяцы таму яго ўжо затрымлівалі за выбухоўку. Аднак мужчына сам выдаў выбухоўку, таму яго не прыцягвалі да адказнасці.

Пры затрыманні ў мужчыны не знайшлі ні зброі, ні выбухоўкі. Начальнік кіеўскай паліцыі дадаў, што, верагодна, мужчына знаходзіўся пад уздзеяннем невядомых рэчываў.

Паводле ўкраінскіх СМІ, гэта 42-гадовы крымчанін Аляксей Бялько. У чэрвені 2019 года ён добраахвотна здаў 1 ​​кг выбухоўкі і 88 патронаў у паліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.