У Кіеве дэмантуюць мемарыял Героям Нябеснай Сотні (фота)

У Кіеве дэмантуюць мемарыял Героям Нябеснай Сотні (фота)

У Кіеве камунальнікі пачалі дэмантаж помніка Героям Нябеснай Сотні, перадае УНІАН.

На Алеі Герояў Нябеснай Сотні будуць праводзіцца дадатковыя следчыя дзеянні і следчы эксперымент наконт абставінаў гібелі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту 20 лютага 2014 года. На адпаведным банэры, які камунальныя службы вывесілі каля месца працы гаворыцца, што дэмантаж неабходны работнікам пракуратуры, каб максімальна ўзнавіць ландшафт вуліцы па стане на люты 2014 года.

ГА "Сям'я Герояў Нябеснай Сотні" дала сваю згоду на гэтыя работы.

Пасля заканчэння следчага эксперыменту пачнуцца работы па будаўніцтве мемарыяла Героям Нябеснай Сотні.

Нагадаем, што адзін з Герояў Нябеснай Сотні — наш суайчыннік Міхаіл Жызнеўскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі