Вы тут

У Кіеве чакаюць вызваленых палонных, у аэрапорт прыбыў прэзідэнт Зяленскі

Аўтобусы з роднымі палонных прыбылі ў кіеўскі аэрапорт. Фота УНІАН

У Кіеве чакаюць прыбыцця з Масквы вызваленых палонных маракоў, а таксама групы іншых палітвязняў, сярод якіх —  рэжысёр Алег Сянцоў. Як перадае hromadske.ua, у аэрапорт “Барыспаль” прыбылі сваякі палонных, а таксама прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У спісе асобаў, якіх Масква павінна выдаць Кіеву, —  35 чалавек. Столькі ж палонных выдае ўкраінскі бок у рамках абмену. Сярод іх галоўны рэдактар РИА Новости Украина Кірыл Вышынскі, сведка ў справе крушэння рэйса МН17 Уладзімір Цемах, а таксама былыя украінскія вайскоўцы Максім Адзінцоў і Аляксандр Баранаў, асуджаныя за дзяржаўную здраду і дэзертырства.

Сёння раніцай СМІ паведамілі, што з маскоўскага СІЗА “Лефортава” вывезлі групу ўкраінскіх маракоў, затрыманых у лютым пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве. Два аўтобусы з людзьмі прыбылі ў аэрапорт “Унукава”, дзе прызямліўся самалёт у ліўрэі ў выглядзе ўкраінскага сцяга.

Цяпер паведамляецца, што з Кіева і Масквы адначасова вылецелі два самалёты, якія, меркавана, дастаўляюць палонных у рамках абмену.