Вы тут

Прэзідэнт Украіны падарыў вызваленым маракам гадзіннікі і кватэры

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з маракамі, якія 7 верасня вярнуліся ў краіну ў выніку ўзаемаабмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

president.gov.ua

Сустрэча праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы ў парку Марыінскага палаца ў Кіеве. Прэзідэнт павіншаваў ваеннаслужачых з вяртаннем, а таксама падзякаваў іх сваякам за падтрымку, якую тыя аказвалі.

"Яны — такія ж героі, як і вы, — сказаў Зяленскі, звяртаючыся да маракоў. — Яны рабілі ўсё, каб вас вярнуць, а мы ім дапамагалі".

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што зараз вырашана пытанне аб выдзяленні жылля маракам у Адэсе і зрабіў ім падарункі — прэзідэнцкія гадзіннікі.

Маракі падзякавалі прэзідэнту за вяртанне дадому. Некаторыя з іх запрасілі Зяленскага на вяселле.