У Кіеве 22 сакавіка пачнецца "Беларуская вясна"

Фестываль сучаснай беларускай культуры "Беларуская вясна" будзе праходзіць у Кіеве з 22 сакавіка да 12 красавіка. Ён пройдзе ўжо ў другі раз, і сёлета будзе ўключаць вулічны перформанс, кінапаказы (у тым ліку прэм’ерныя), вечар беларускай флэш‑анімацыі, выставу фотаздымкаў і СМІ Беларусі, круглы стол медыя‑менеджэраў, канцэрт этна‑гуртоў і ўкраінска‑беларускую літаратурную вечарыну.

Лагатыпам фестывалю стаў падводны човен колераў нацыянальнага сцягу Беларусі — белы, чырвоны і белы. Гэты вобраз пазычаны з песні гурта NRM, легенды беларускага року.

Арганізатары надаюць яму асаблівае значэнне, бо "Беларуская вясна 2008" - гэта паглыбленне ў неспазнаныя глыбіні беларускай культуры, якая схаваная пад тоўстым слоем клішэ ды стэрэатыпаў, інфармуе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі