У Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча
![У Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/u11.jpg.webp?itok=vSUnw9XQ)
19 жніўня ў Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча. Там могуць знаходзіцца ў бяспецы пасажыры ў чаканні прыбыцця грамадскага транспарту. У сховішчы 12 месцаў і экран з камерамі відэаназірання. Усталяваная скрыня з пяском для ліквідацыі магчымых узгаранняў, піша suspilne.media.
Жалезабетонныя прыпынкі-сховішчы будуюць з-за рэгулярных расійскіх абстрэлаў горада. Іх змяшчаюць побач са звычайнымі прыпынкамі.
![У Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/u01.jpg.webp?itok=B-qCqu11)
Гэты і наступныя здымкі — suspilne.media
![У Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/u12.jpg.webp?itok=hVZLqOZX)
![У Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/u14.jpg.webp?itok=epdOCrYe)
![У Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/u15.jpg.webp?itok=Y2_Zomu9)
Мясцовы мастак заканчвае на сценах сховішча мурал
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.