Вы тут

У казарме часці спецназу ў Мінску здарыўся пажар

Супрацоўнік МНС / sb.by

У вайсковай часці спецназу ўнутраных войскаў МУС 3214 адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС.

Агонь узнік у казарме па праспекце Незалежнасці, 191. Плошча ўзгарання склала 18 квадратных метраў. 

Паведамляецца, што пацярпелых пры здарэнні няма. 

Меркаваная прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.