У Казахстане выбары прэзідэнта: з затрыманнямі і паведамленнямі аб парушэннях

Момант затрымання прадстаўніцы Дэмпартыі Казахстана / vlast.kz
Момант затрымання прадстаўніцы Дэмпартыі Казахстана / vlast.kz

У нядзелю ў Казахстане праходзяць пазачарговыя выбары прэзідэнта. Мандат дзейнага прэзідэнта Касым-Жамарт Такаева павінен быў скончыцца ў 2024 годзе. Аднак ён не сыходзіць, а з'яўляецца адным з шасці кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Грамадскі фонд “Еркіндік қанаты” праз тры гадзіны пасля пачатку галасавання паведамляе пра ціск на сваіх назіральнікаў і парушэнні іх правоў, піша “Власть”.

На вуліцах розныя палітычныя сілы анансавалі акцыі пратэсту, таму ў цэнтры Алматы дзяжурыць паліцыя і людзі ў цывільным. Ужо затрыманыя ўдзельніцы пікету незарэгістраванай Дэмпартыі Казахстана.

Таксама некалькі ўдзельнікаў руху “Oyan, Qazaqstan!” сабраліся з плакатамі каля манумента Незалежнасці ў Алматы. Яны кажуць, што хочуць нагадаць уладам аб пацярпелых падчас студзеньскіх пратэстаў і заклікаць да адстаўкі адказных, у тым ліку Такаева. Усіх, хто выйшлі на вуліцы ад “Oyan, Qazaqstan!” затрымала паліцыя.

У Казахстане былі прынятыя змены ў Канстытуцыю. Цяпер адзін прэзідэнцкі тэрмін займае сем гадоў замест пяці. Аднак адзін кандыдат можа займаць пасаду толькі адзін тэрмін.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі