У Камянецкім раёне на дне ракі знайшлі дзве ёмістасці з ртуццю (фота)

У Камянецкім раёне на дне ракі знайшлі дзве ёмістасці з ртуццю (фота)

У Камянецкім раёне на дне ракі Лясная знайшлі дзве шкляныя ёмістасці з ртуццю (па 0,5 літра кожная). Здарэнне адбылося ўдзень 19 жніўня каля вёскі Дзямянчыцы. На ёмістасці ў 10 метрах ад берага, каля моста, і на глыбіні 1,5 метра натрапіў 39-гадовы мужчына, які займаўся падводным паляваннем. Адна з іх была адчынена і частка ртуці вылілася. Мужчына вынес ёмістасці на бераг і выклікаў ратавальнікаў.

Супрацоўнікі МНС сабралі рэшткі ртуці і абследавалі акваторыю ракі. Яны засведчылі, што іншых ёмістасцяў у вадзе няма. Адзначаецца, што забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося, візуальных фактаў мору рыбы не было зафіксавана. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі