У кампаніі “Белавія” з’явілася першая жанчына-пілот (фота)

У кампаніі “Белавія” з’явілася першая жанчына-пілот (фота)

У “Белавія” з’явілася першая жанчына-пілот з моманту заснавання кампаніі ў 1996 годзе. Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе авіяперавозчыка, Святлана Яроменка нарадзілася ў Якуціі і з дзяцінства марыла стаць пілотам. Яна скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт грамадзянскай авіяцыі. Сваю кар’еру пачынала ў рэгіянальнай расійскай кампаніі “Пскоўавія”, а затым працавала ў кампаніі “Трансаэра”.

Святлана яна прыйшла ў “Белавія” ў лістападзе 2015 года. Першы палёт у якасці стажора яна здзейсніла 29 снежня ў сталіцу Туркменістана Ашхабад. Неўзабаве яна пачне лятаць самастойна ў якасці другога пілота паветранага судна Boeing 737NG. Дарэчы, яна замужам, яе муж таксама працуе пілотам у Санкт-Пецярбургу.

29-гадовая Святлана Яроменка заяўляе, што ў сучасным свеце ўжо даўно не дзеляць прафесіі на “мужчынскія” і “жаночыя”. Калі ў чалавека ёсць жаданне, калі дазваляе здароўе і атрыманая якасная адукацыі, то зусім не важна, якога ён полу. “Самалёту ўсе адно, хто ім кіруе, калі ўсе працэдуры выконваюцца ў адпаведнасці ў патрабаваннямі бяспекі”, — кажа Святлана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі