У Івацэвіцкім раёне на пажары загінулі мужчына і жанчына

У Івацэвіцкім раёне на пажары загінулі мужчына і жанчына

У Івацэвіцкім раёне на пажары загінулі мужчына і жанчына. Іх целы знайшлі ў доме ў вёсцы Сялец. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, трагічнае здарэнне адбылося ўначы 20 сакавіка. Загінуламу мужчыне быў 51 год, яго сужыцельніцы — 36 гадоў.

Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі