У Іўеўскім раёне малады чалавек ездзіў на чужым грузавіку па школьным двары

У Іўеўскім раёне малады чалавек ездзіў на чужым грузавіку па школьным двары

У вёсцы Морына Іўеўскага раёна малады чалавек ездзіў на чужым грузавіку па былым школьным двары. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Угон". Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, на тэрыторыі былой навучальнай установы сваю тэхніку ставіць мясцовы прадпрымальнік. Сярод яе быў і грузавы МАЗ. У адзін з вечароў 20-гадоваму хлопцу захацелася на ім пакатацца і ён скарыстаўся тым, што дзверы аўтамабіля аказаліся адчыненыя, а ў замку запальвання застаўся ключ. Пакатаўшыся па былым школьным стадыёне, малады чалавек пакінуў грузавік у іншым месцы. Адзначаецца, што ён быў у тэхнічна спраўным стане. Тым не менш, прадпрымальнік звярнуўся ў міліцыю і сілавікі высветлілі падзеі таго вечара. Хлопцу давядзецца адказаць за сваю "несанкцыянаваную паездку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі