У Італіі пасажырскі цягнік сутыкнуўся з фурай (фота, відэа)

У Італіі пасажырскі цягнік сутыкнуўся з фурай (фота, відэа)

На поўначы Італіі каля горада Калуза пасажырскі цягнік сутыкнуўся з фурай. Здарэнне адбылося ўвечары 23 траўня. Грузавік спрабаваў "праскочыць" чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал. На рэйках фура спынілася і не магла зрушыцца з месца (паведамляецца, што ў яе літоўскія нумары).

У выніку сутыкнення лакаматыў цягніка і два вагоны сышлі з рэек, збілі некалькі слупоў лініі электраперадач. Загінулі 2 чалавекі (сярод іх — машыніст), 18 атрымалі траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі