У Італіі канфіскавалі браняваны Mercedes расійскага алігарха за 600 тысяч еўра

У Італіі канфіскавалі браняваны Mercedes расійскага алігарха за 600 тысяч еўра

У Італіі канфіскавалі чорны браняваны Mercedes Maybach S650 Guard VR10 расійскага алігарха Алішэра Усманава за 600 тысяч еўра, піша thetimes.co.uk. Аўтамабіль мусіць вытрымаць і абстрэл з кулямёта, і патрапленне гранаты. Аднак Усманаў ім больш не скарыстаецца.

Выданне адзначае, што Mercedes уваходзіць у лік актываў Усманава, канфіскаваных падатковай паліцыяй на Сардыніі. Згадваюцца віла за 17 мільёнаў еўра і шэсць кампаній, актывы якіх складаюць каля 66 млн еўра.

Алішэр Усманаў апынуўся ў заходнім "чорным спісе", як і іншыя расійскія алігархі, цесна звязаныя з рэжымам Уладзіміра Пуціна, які развязаў вайну супраць Украіны.

У Італіі канфіскавалі браняваны Mercedes расійскага алігарха за 600 тысяч еўра
Mercedes Maybach S650 Guard VR10 / drivespark.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі