У Ісландыі ў дзень нараджэння Джона Ленана адкрылі “Вежу міра”

Учора ў Ісландыі жонка Джона Ленана Ёка Она адкрыла “Вежу міра”. Нагодай стаў чарговы дзень нараджэння славутага музыканта. 9 кастрычніка яму б споўнілася 67 гадоў. Imagine Peace Tower знаходзіцца на востраве каля гавані Рэйк'явіка. Будынак, своеасаблівы помнік не толькі самому Ленану, але і яго творчасці, "выпраменьвае яркае святло".

Па задумцы ўдавы музыкі, забітага ў 1980 годзе ў Нью-Ёрку, "Вежа міра" будзе запальваць агні кожны год у перыяд з 9 кастрычніка, дня нараджэння Ленана, па 8 снежня — дня яго смерці.

На цырымоніі таксама прысутнічалі сын Ленана Шон, Рынга Стар і ўдава Джорджа Харысана Алівія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі