Вы тут

У індывідуальнай гонцы на 15 км на ЧС Алімбекава заняла 17-е месца

Дынара Алімбекава на дыстанцыі, 16 лютага 2020-га / Reuters

16 лютага ў Славеніі на чэмпіянаце свету па біятлоне прайшла індывідуальная гонка на 15 км у жанчын. Яе выйграла Маркета Давідава з Чэхіі. Яна бездакорна адстралялася на чатырох агнявых рубяжах. Найлепшая з беларусак Дынара Алімбакава заняла толькі 17-е месца (+2.37,7; 2 промахі). Алена Кручынкіна з трыма промахамі — 26-я, Ірына Кручынкіна з чатырма промахамі — 56-я, Ганна Сола дапусціла аж сем промахаў і заняла 70-е месца сярод 98 удзельніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.