У Індыі ў хлопчыка выдалілі 232 лішнія зубы (фота)

Як распавёў кіраўнік стаматалагічнага аддзялення мумбайскай лякарні, 17-гадовы Ашык Гавай скардзіўся на прыпухласць з правага боку сківіцы. Падлетак пакутаваў на працягу 18 месяцаў, пакуль нарэшце не адважыўся адправіцца са сваёй вёскі ў Мумбай, каб высветліць прычыну болю.

Лекары характарызуюць яго стан як "вельмі рэдкі" і як "сусветны рэкорд". Па іх словах, якія перадае ВВС, у Ашыка была складаная адантома, пры якой адна дзясна фармуе мноства зубоў. Гэта своеасаблівая дабраякасная пухліна, кажа лекар мумбайскай клінікі.

Цяпер у індыйскага падлетка засталося 28 зубоў.

Фота — Bhaskar News

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі