У індэксе злачыннасці Беларусь — у тройцы найгоршых краін Еўропы

Беларусь здае пазіцыі па паказчыках крымінагеннасці

Беларусь здае пазіцыі па паказчыках крымінагеннасці / agenda.ge

Беларусь заняла 54 месца ў індэксе злачыннасці (Crime Index) 2024 года па версіі Numbeo з паказчыкам 50,6 балаў. Гэта ставіць нашу краіну ў лік найменш бяспечных краін Еўропы.

У рэйтынгу 2024 года Беларусь апынулася на 54 радку па ўзроўні злачыннасці са 146 краін з паказчыкам злачыннасці 50,6. Па адчуванні бяспекі краіна набрала 49,4 бала. Сярод дзяржаў Еўропы горшая пазіцыя толькі ў Францыі (55,3 балаў). У тройку еўрапейскіх краін, якія апынуліся найбольш небяспечнымі, увайшла таксама Бельгія (49,7 бала і 57-е месца).

За некалькі гадоў становішча Беларусі ў гэтым рэйтынгу прыкметна пагоршылася. У 2020 годзе Беларусь была наадварот у ліку найбольш бяспечных у гэтым плане краін Еўропы, з індэксам злачыннасці 24,99 бала. Аднак у 2021 годзе гэты паказчык рэзка ўзрос да 60,27 балаў. А цяпер, як бачна, паступова зніжаецца.

Сярод суседніх краін Украіна набрала 46,8 балаў, Расія — 38,9 балаў, Латвія — 37,3 бала, Літва — 32,5 бала, а Польшча — 29,1 бала.

Самымі небяспечнымі краінамі свету ў 2024 годзе сталі Венесуэла (80,9 балаў), Папуа-Новая Гвінея (80,1 балаў) і Гаіці (78,7 балаў), якая зрушыла Афганістан з трэцяга месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі