У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

З першага ліпеня 2016 года ў Беларусі пачнуць хадзіць новыя грошы, у тым ліку манеты. Спрабуем параўнаць, чым новыя грошы адрозніваюцца ад старажытных і што можна было набыць за 1 рубель у эпоху Вялікага Княства Літоўскага.

Тэст: Даведайся, якія манеты твае

У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

Першыя грошы у звыклым разуменні, якія з'явіліся на тэрыторыі Беларусі, — рымскія манеты дынары. За два дынара можна было набыць самы просты абед для прасталюдзіна. З ліпеня 2016 паабедаць па-просту у сталоўцы, напрыклад, філфака БДУ можна будзе за 3 рубля. Значыць, адзін дынар быў амаль як новы беларускі паслядэнамінацыйны рубель.Шырокага распаўсюджання рымскія дынары не набылі. Паступова гэтыя грошы зніклі з ужытку ў III стагоддзі.

У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

З росквітам шляху "З варагаў у грэкі" на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалі расплачвацца манетамі Арабскага халіфата — дырхемамі. Гэта лёгкая манета па 3-4 грамы са срэбра. На яе можна было набыць адзін нож. Жанчына-рабыня каштавала 300 дырхемаў.

Дырхемы сярод сваіх лічыліся на вагу, але з замежнікамі іх лічылі, як грошы. На новыя беларускія грошы адзін дырхем — 2,5 рубля, калі лічыць груба. Рабыні зараз не прадаюцца, а нож можна будзе набыць за тыя ж 25 рублёў. Першыя беларускія грошы — грыўны ці ізроі пачынаюць выкарыстоўваць з XII стагоддзя. Гэта былі срэбраныя мерныя зліткі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі існавалі тры тыпы такіх грошаў: літоўскія, кіеўскія і наўгародскія.

У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

Самымі распаўсюджанымі былі літоўскія па 100-105 грамаў. За адну грыўну, калі яны толькі пачалі распаўсюджвацца, можна было набыць вала, за 1,2 грыўны — каня. Але дакладную вартасць гэтых грошай вызначыць вельмі складана. Конь у гаспадарку за новыя беларускія грошы абыдзецца ў 1500 новых рублёў.

У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

У XIV стагоддзі пасля чарговай дэнамінацыі пачалі расплачвацца замежнай валютай — пражскімі грошамі вагой у 4 грамы (у розны час манета магла важыць ад 4,5 да 3 грамаў). За адзін такі грош у розныя часы можна было набыць карову, а ўжо пасля чарговай дэвальвацыі — курыцу. Курыца часоў ВКЛ абышлася б беларусу ў 2,5 новага рубля. Курс: адзін пражскі грош — 2,5 беларускага паслядэнамінацыйнага рубля.

У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

Першыя свае манеты былі выбітыя князем Альгердам у сярэдзіне XIV стагоддзя. Пасля манеты працягнуў біць князь Ягайла. На адным баку манеты была выява герба “Пагоня”, на адваротным — “Калюмны”. Называліся манеты пенезямі.

Але масавы выпуск гэтых манет пачынаецца ўжо з 1402 года пры княжанні Вітаўта. Гэта срэбраныя манеты вагой каля 0,3 грама. На пражскія грошы пасля рэформы Вітаўта іх мянялі 1\10. Значыць, за 10 такіх пенезяў можна было набыць курыцу. Новы беларускі рубель б’е пенезь Вітаўта па вартасці. Курс 1 да 4.

Разам з імі пачынаюць чаканіць паўгрошы. На адным баку была “Пагоня” на другім — герб Аляксандра Казіміравіча — арол без кароны. Па цане гэта палова пражскага гроша. За адну манету ва ўраджайны год можна было набыць паўкурыцы ці 10 кілаграмаў жыта. Паўгрош — гэта 1,25 новага беларускага рубля.

У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

Наступныя манеты — медныя шэлегі, якія ў народзе атрымалі назву барацінкі, па імені аўтара Тыта Лівія Бараціні. Яны з’явіліся ў 1659 годзе. Апошняя была зробленая ў 1667. На гэтых манетах быў партрэт караля Рэчы паспалітай і вялікага князя ВКЛ Яна Казіміра. За пражскі грош давалі 3 барацінкі, але гэта быў афіцыйны курс тагачаснага Нацбанка. А новы беларускі рубель ад Нацбанка усё ж мацнейшы за барацінку часоў позняга ВКЛ на паўрубля. У рэальнасці гэтыя грошы каштавалі менш. Ужо пазней разлічваліся польскімі злотымі, а пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і ўваходжання нашых зямель у склад Расійскай імперыі — расійскімі рублямі.

У II стагоддзі абед прасталюдзіна каштаваў 2 дынары, а з ліпеня 2016 – 3 рублі

Фактычна, з дэнамінацыяй у Беларусь вяртаюцца свае манеты пасля больш, чым 300 гадовага перапынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі