У хуткай памёр 6-гадовы хлопчык: яго везлі з Лунінца ў Мінск
У аўтамабілі хуткай дапамогі памёр 6-гадовы хлопчык: яго везлі з Лунінца ў Мінск. Як інфармуе БЕЛТА, хлопчык прыехаў з бацькам у госці да бабулі і дзядулі. Ён пачаў скардзіцца на кепскае самаадчуванне. Бабуля дала яму лекі, але дзіцяці стала толькі горш. Хлопчыка завезлі ў цэнтральную раённую бальніцу ў Лунінцы. Было прынятае рашэнне яго завезці "для далейшага лячэння" ў сталіцу. Аднак па дарозе хлопчык памёр.
Следчыя высвятляюць абставіны трагедыі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.