У Гвінеі, дзе ўлада не змянялася 10 гадоў, зроблена спроба дзяржперавароту

Ваенныя са зброяй перад прэзідэнцкім палацам у Канакры​ / РИА Новости
Ваенныя са зброяй перад прэзідэнцкім палацам у Канакры​ / РИА Новости

У сталіцы Гвінеі Канакры ажыццёўлена спроба дзяржаўнага перавароту, паведамляе Reuters. Ваенныя са зброяй у руках знаходзяцца перад прэзідэнцкім палацам, тут чутная страляніна з аўтаматаў.

Па дадзеных мясцовых СМІ, за гэтымі падзеямі стаіць палкоўнік спецназа Мамаду Думбуя, які раней  служыў у французскім Замежным легіёне.

Рэспубліка Гвінея — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Краінай з 2010 года кіруе прэзідэнт Альфа Кондэ. Першы замах на яго быў здзейснены ўжо ў 2011 годзе, калі невядомыя абстралялі спальню рэзідэнцыі Конде з гранатомёта.

У кастрычніку 2020 года, калі ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары і было абвешчана, што Кондэ перамог у трэці раз, у Канакры пачаліся пратэсты. У выніку загінулі, як найменей, 10 чалавек.

Узброеныя ваенныя размясціліся перад прэзідэнцкім палацам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі