У гурта The Beatles выйшаў новы кліп!

У гурта The Beatles выйшаў новы кліп!

У легендарнага гурта The Beatles выйшаў новы кліп! Сваю відэаверсію праз 50 год атрымаў трэк “Here Comes The Sun”. Гэтая песня, якую напісаў Джордж Харысан, з’явілася ў 1969 годзе на альбоме “Abbey Road” (той самы, на вокладцы якой ліверпульская чацвёрка пераходзіць вуліцу).

Ролік з’явіўся на афіцыйным канале гурта ў YouTube 26 верасня. Менавіта ў гэты дзень паўстагоддзя таму выйшаў апошні студыйны запіс The Beatles (кружэлка “Let It Be” пабачыла свет у 1970-м, але запісана яна была раней за “Abbey Road”). 

 

Да юбілея “Abbey Road” выйшла і яго перавыданне, у якім прысутнічаюць рэдкія версіі песен. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі