У Гродзенскім раёне жанчына аказала супраціўленне ўзброенаму рабаўніку

Пагражаючы нажом, ён запатрабаваў адкрыць касу і аддаць яму ўсе грошы. 52-гадовая кіраўніца аддзялення не спалохалася — скарысталася газавым балончыкам. Збянтэжаны рабаўнік уцёк, але перад гэтым паспеў праверыць касу, у якой грошай не аказалася — выручку ўжо здалі.

Неўзабаве рабаўніка ўдалося затрымаць. Ім аказаўся 19-гадовы жыхар Гродна, "які раней ужываў наркотыкі". Ён прызнаўся, што на злачынства яго падштурхнула жаданне хутка ўзбагаціцца. Распачатая крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі