У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу
![У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/foto-1-17.jpg.webp?itok=JF-7UdgW)
У Гродзенскім раёне дзіця атрымала траўмы падчас выбуху боепрыпасу. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 18 траўня ў вёсцы Новая Гожа. 10-гадовы хлопчык атрымаў ад аднагодкаў боепрыпас, які яны знайшлі ў лесе. Мяркуецца, што гэта быў буйнакаліберны патрон. Яго хлопчык кінуў у бетонную сцяну разбуранага будынка, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад вёскі.
Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, школьнік атрымаў выбуховую траўму правай рукі, у яго адарваны адзін з пальцаў. Хлопчык атрымаў і іншыя пашкоджанні, у тым ліку і твару. У яго быў траўматычны шок. Пацярпелага шпіталізавалі, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
На месца выязджалі эксперты. У лесе былі знойдзены гільзы рознага калібру, а таксама адзін патрон калібру 7,62 мм. Праводзіцца расследаванне, прызначаныя экспертызы.