Вы тут

У Гродне затрымлівалі ўдзельнікаў аўтапрабегу

Затрыманне ў Гродне 15 ліпеня / З архіву hrodna.life

30 ліпеня ў Гродне жорстка затрымлівалі ўдзельнікаў аўтапрабегу. Здарылася гэта яшчэ да яго пачатку. У затрыманні ўдзельнічалі дзясяткі сілавікоў.

Як стала вядома са слоў відавочцаў, людзі прыехалі на месца збору і паспелі абазначыць свае аўтамабілі белымі стужкамі. Яны планавалі праехаць па горадзе. Але пра гэта было вядома міліцыі, была арганізавана засада. У пэўны момант з усіх бакоў з'явіліся сілавікі — тры мікрааўтобусы з АМАПам, 5 экіпажаў ДАІ, дзясяткі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Тых, хто паспеў з'ехаць з месца затрымання, дагналі, ім выпісалі штрафы. Колькі чалавек было затрымана, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.