У Гродне жанчына знайшла $1500, але вярнула іх толькі ў прысутнасці міліцыі

У Гродне жанчына знайшла $1500, але вярнула іх толькі ў прысутнасці міліцыі

У Гродне 41-гадовая жанчына знайшла на вуліцы 1500 долараў. Яна сабрала грошы і патэлефанавала міліцыянерам, паведаміла пра знаходку. Пакуль яна чакала іх прыезду, да яе падбегла 59-гадовая жанчына, якая заявіла, што згубіла менавіта гэтыя долары. Пакет з імі ляжаў у яе сумцы зверху і выпаў, калі яна ішла па вуліцы.

Грошы жанчына вярнула ўладальніцы толькі ў прысутнасці міліцыі, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі