У Гродне збіраюць подпісы за адабранне агрэсіўнага пса, які пакусаў хлопчыка

У Гродне збіраюць подпісы за адабранне агрэсіўнага пса, які пакусаў хлопчыка

У Гродне збіраюць подпісы за адабранне агрэсіўнага пса, які 16 студзеня напаў на школьніка-першакласніка ў мікрараёне Альшанка. Як піша TUT.by, хлопчыку знялі ўсе швы на твары. Цяпер рыхтуюцца вынікі судова-медыцынскай экспертызы, пасля якой будзе прынятае рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы на гаспадароў стафардшырская тэр’ера.

А тым часам суседзі ўладальнікаў пса байцовай пароды збіраюць подпісы за тое, каб жывёлу забралі ў сям’і. Гаспадары сабакі стаяць на ўліку ў СНС. Інцыдэнт здарыўся з прычыны таго, што патэнцыйна небяспечнага сабаку выгульваў малалетні 10-гадовы хлопчык, сын гаспадароў. Жыхары мікрараёна Альшанка кажуць, што нягледзячы на той інцыдэнт ён па-ранейшаму сам выгульвае сабаку.


Сяброўка гэтай сям’і пагражала маці пацярпелага хлопчыка ў прыватных паведамленнях у сацыяльных сетках, у тым ліку абяцала “забіць і пакалечыць”. Жанчына зрабіла скрыншоты паведамленняў і звярнулася ў міліцыю.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі