У Гродне затрымалі чыноўніка, які ў 2020-м галасаваў за Ціханоўскую

Затрыманы / Скрыншот з відэа
Затрыманы / Скрыншот з відэа

Раніцай у сераду ў Гродне сілавікі затрымалі чыноўніка. У "пакаяльным" відэа ён кажа, што ў 2020-м на прэзідэнцкіх выбарах галасаваў за Святлану Ціханоўскую. Таксама прызнаецца, што быў падпісаны на "дэструктыўныя" тэлеграм-каналы.

Пазней стала вядома, што затрыманы — гэта Алег Сала, галоўны дзяржаўны інспектар працы аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацыяльнай абароны.

Сілавікі самі ж дэманструюць, якая шырокая была падтрымка ў Ціханоўскай на выбарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі