У Гродне з-за задымлення са школы эвакуявалі 350 чалавек
![У Гродне з-за задымлення са школы эвакуявалі 350 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/0_02_05_b8522510fe836455d9dbe8e043bfb7670a67311ccf301b172feed8cffa63f94b_21902808.jpg.webp?itok=tExcP3aB)
У Гродне з-за задымлення з будынка сярэдняй школы № 31 эвакуявалі 350 чалавек, а сярод іх 295 вучняў. Здарэнне адбылося раніцай 21 красавіка. Як паведамляе прэс-служба МНС, на момант прыезду ратавальнікаў на першым паверсе школы ў памяшканні кухні яшчэ было невялікае задымленне.
Высветлілася, што там праводзіліся рамонтныя працы. Пры дэмантажы паветравода сістэмы вентыляцыі выкарыстоўваўся газавы разак. Унутры канструкцыі адбылося ўзгаранне адкладаў пылу і тлушчу. Яго здолелі ліквідаваць самі рабочыя.
grodno.mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.