У Гродне ў судзе над палітвязнем Пачобутам пачалі дапытваць сведак

Анджэй Пачобут у судзе / БЕЛТА

Гродзенскі абласны суд працягвае разглядаць у закрытым рэжыме крымінальную справу палітвязня і журналіста Анджэя Пачобута. Як піша БЕЛТА, у сераду пачалі дапытваць сведак.

Пачобута абвінавачваюць у закліках да санкцый і ў "распальванні сацыяльнай варожасці" ("садзейнічаў гераізацыі Арміі Краёвай"). Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Суд пачаўся 16 студзеня. Суддзя — Дзмітрый Бубенчык.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021-га разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. З таго часу ён застаецца за кратамі: спачатку ў жодзінскай следчай турме, пасля — у СІЗА № 1 у Мінску, з верасня 2022-га — ў СІЗА ў Гродне. Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.