У Гродне ў аўтааварыі загінуў каталіцкі святар (фота)
![У Гродне ў аўтааварыі загінуў каталіцкі святар (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gr_ks_1.jpg.webp?itok=wHTq9-vA)
У Гродне ў аўтааварыі загінуў прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі, ксёндз Тадэвуш Вышынскі. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіла кіраўніцтва навучальнай установы.
Паводле ДАІ Гродзенскага аблвыканкама, 86-гадовы святар ехаў на “Фольксвагене” па вуліцы Белуша і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машына выскачыла з праезнай часткі і ўрэзалася ў дрэва. Слядоў тармажэння не знайшлі, мяркуецца, што аўтамабіль рухаўся на высокай хуткасці.
Медыкі брыгады хуткай дапамогі спрабавалі рэанімаваць святара, аднак не змаглі ўратаваць яму жыццё. Сярод версіяў здарэння — кепскае самаадчуванне кіроўцы.
Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся ў 1930 годзе ў Польшчы. У Гродна ён прыехаў у 1992 годзе і з таго часу выкладаў у мясцовай Вышэйшай духоўнай семінарыі.
![У Гродне ў аўтааварыі загінуў каталіцкі святар (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/grks2.jpg)