У Гродне скралі 4655 еўра, вылучаныя для паездкі юных хакеістаў у Эстонію
![У Гродне скралі 4655 еўра, вылучаныя для паездкі юных хакеістаў у Эстонію](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/money-1005477_960_720.jpg.webp?itok=6qY9VBH2)
У Гродне скралі 4655 еўра, вылучаныя ХК "Нёман" для паездкі дзіцячай каманды на гульні ў Эстонію. Здарэнне адбылося 21 снежня. Трэнер-выкладчык спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву "Нёман" па хакею з шайбай паведаміў у міліцыю, што грошы зніклі разам з яго партманэ.
Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, праваахоўнікі хутка выйшлі на падазраванага, ім аказаўся 29-гадовы адміністратар ХК "Нёман". Мужчына затрыманы, ён прызнаўся ва ўчыненем крадзяжы, грошы вернутыя. Крымінальную справу распачалі па факце крадзяжу ў асабліва буйным памеры. Адміністратару выставілі абвінавачанне.