У Гродне рыхтуецца рэферэндум у справе захавання гістарычнай забудовы

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па арганізацыі рэферэндума пададзеныя ў гродзенскі гарвыканкам.
На яго плануецца вынесці пытанні, звязаныя з захаваннем і выкарыстаннем архітэктурнай спадчыны горада. З ініцыятывай правядзення рэферэндума выступілі гродзенскія гісторыкі і грамадскія дзеячы.

Яны спрабуюць перашкодзіць планам знішчэння ў Гродне пад выглядам “рэканструкцыі” дзесяткаў старажытных будынкаў. У склад ініцыятыўнай групы ўжо ўвайшлі каля 50 чалавек.

Паводле словаў яе кіраўніка доктара гістарычных навук Алеся Смалянчука, рэгістрацыя ініцыятыўнай групы дазволіць актывістам легальна збіраць у горадзе подпісы і праводзіць інфармацыйную працу сярод насельніцтва ў справе сённяшняга стану і лёсу гістарычнай забудовы Гродна.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі