У Гродне руйнуюць казармы ХІХ стагоддзя
![Руйнуюць гістарычную забудову Гродна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/hrodna-1303-1.jpg.webp?itok=ol4U-lBg)
Руйнуюць гістарычную забудову Гродна / t.me/urbanhrodna
У Гродне руйнуюць аўтэнтычныя будынкі казармаў XIX стагоддзя, піша тг-канал Urban Hrodna.
Раней забудоўшчык абяцаў перарабіць іх пад элітнае жытло, а не зносіць і ўзводзіць на іх месцы нешта новае.
"Мы ўпэўненыя, што ў выніку ў нас атрымаецца стварыць па-сапраўднаму цікавы і запамінальны варыянт рэканструкцыі", — распавядаў прадстаўнік забудоўшчыка з Брэста “Палессежылбуд”. Выглядае, што не атрымалася.
Казармы прастаялі амаль 140 гадоў і захаваліся ў арыгінальным выглядзе. Гэта быў адзін з найстарэйшых ваенных гарадкоў у Беларусі. Казармы ахоўваліся як шараговая гістарычная забудова, там было забаронена мяняць нават фасады.
![У Гродне руйнуюць казармы ХІХ стагоддзя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/hrodna-1303-2.jpg.webp?itok=l3NK93Fo)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.