Вы тут

У Гродне жанчына пасля родаў учыніла самагубства

pixabay.com

У ноч на 14 чэрвеня ў Гродзенскім абласным перынатальным цэнтры памерла 27-гадовая парадзіха. Праверкай гэтага факту займаецца Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, паведамляецца ў Telegram-канале ведамства. 
 
Для высвятлення прычыны смерці прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Пасля заканчэння праверкі праваахоўнікі дадуць прававую ацэнку таму, што адбылося.

Паводле інфармацыі "Гродзенскай праўды", жанчына ўчыніла самагубства. Гэта паведаміў выданню галоўны лекар перынатальнага цэнтра Уладзімір Звярко: "Напярэдадні жанчына без ускладненняў нарадзіла здаровае дзіця. Яе паводзіны не выклікалі непакою"