У Гродне праходзяць маштабныя вучэнні грамадзянскай абароны

Штаб грамадзянскай абароны Гродна ладзіць па горадзе вучэнні і просіць жыхароў гораду не панікаваць. Самі мерапрыемствы пройдуць з 19 па 23 лістапада з выкарыстаннем электрасірэнаў і гукаўзмацняльнікаў.

Аднак інфармаванне пра вучэнні вельмі слабое: пра намеры штабу грамадзянскай абароны расказвае толькі бягучы радок на кабельным канале, які ідзе ў паловы жыхароў горада. Гродзенцаў просяць не панікаваць, пачуўшы сірэны, і не абрываць тэлефоны экстранных службаў горада.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі